Бабруйская структура ДТСААФ першай з арганізацый абароннага таварыства ў Беларусі ўзяла на сябе падрыхтоўку трактарыстаў-машыністаў.

Як паведамілі ў арганізацыі, гэта звязана з тым, што Бабруйск і найбліжэйшыя раёны востра адчуваюць недахоп такіх спецыялістаў. Профільны ліцэй, які ажыццяўляў падрыхтоўку трактарыстаў-машыністаў, закрыўся два гады таму, а іншых падобных устаноў у акрузе няма.
У ДТСААФ сталі паступаць звароты ад сельскагаспадарчых, прамысловых, камунальных прадпрыемстваў з просьбай арганізаваць падрыхтоўку такіх механізатараў. У выніку ў арганізацыі была створана вучэбна-матэрыяльная база, падрыхтаваны выкладчыкі, а таксама тэхніка і трактарадром.
У верасні Бабруйская структура ДТСААФ атрымала дазвол Мінсельгасхарча на падрыхтоўку і перападрыхтоўку трактарыстаў-машыністаў усіх катэгорый. Цяпер фарміруюцца навучальныя групы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59