ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш» падчас Нацыянальнай выставы Беларусі ў Таджыкістане, якая ў гэтыя дні праходзіць у Душанбэ, заключыла дагавор з кампаніяй «Агратэхсэрвіс» на пастаўку сельгастэхнікі на $400 тыс. Пра гэта паведамілі ў аддзеле маркетынгу і знешнеэканамічных сувязяў прадпрыемства.
«Перш за ўсё, мы абавязаліся паставіць нашым партнёрам у бягучым годзе 18 машынакамплектаў самазвальных трактарных прычэпаў 2ПСТ-4,5, якія збіраюцца на сумесным прадпрыемстве, а таксама іншую тэхніку, запатрабаваную аграрыямі Таджыкістана», – сказалі на прадпрыемстве.
Падчас выставы таксама падпісана пагадненне з кампаніяй «Агратэхсэрвіс» на пашырэнне наменклатуры тэхнікі, што вырабляецца сумеснай зборачнай вытворчасцю ў Гісары, за кошт касілак КДН-210, прэс-падборшчыкаў ПТ-165М і самазвальных прычэпаў 2ПТС-6. Да гэтага часу тут збіраліся самазвальныя трактарныя прычэпы 2ПСТ-4,5.
«Мы і раней пастаўлялі на рынак Таджыкістана ў невялікіх аб’ёмах розную сельгастэхніку. Але новыя пагадненні аб развіцці супрацоўніцтва дазволяць нам замацавацца на гэтым рынку, павялічыць экспарт прадукцыі ў гэтую краіну, а таксама адкрыюць новыя магчымасці для прасоўвання бабруйскай тэхнікі ў трэція краіны», – адзначылі спецыялісты.
Наведвальнікам выставы ў Душанбэ «Бабруйскаграмаш» прадставіў самаскідныя трактарныя прычэпы 2ПСТ-4,5 сумеснай беларуска-таджыкскай вытворчасці, а таксама такую сучасную тэхніку для аграрыяў, як дыскавая касілка, кармараздатчык, прэс-падборшчыкі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24