Рус Бел Eng 中文

Бабруйская каманда стала пераможцай абласных спаборніцтваў па картынгу

Адкрытыя абласныя спаборніцтвы па картынгу і закрыццё летняга картынг-сезона 2018 года прайшлі ў Бабруйску. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі горада на Бярэзіне.

За месцы на п’едэстале змагалася 45 спартсменаў з Магілёва, Кіраўска, Асіповічаў і Бабруйска. На дзвюх пляцоўках хлопцы дэманстравалі майстэрства фігурнага кіравання. Строгія суддзі адзначалі кожны дотык або невыкананне фігуры і прызначалі штрафныя балы. Нягледзячы на дух саперніцтва, картынгісты падбадзёрвалі адзін аднаго, жадалі ўдачы, паколькі зусім няважна было, з якога горада спартсмен, калі ўсе захоплены адной справай.

У выніку пераможцам першынства ў агульнакамандным заліку стала дружына Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Бабруйска. Другое месца занялі прадстаўнікі Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Кіраўска. На трэцяй прыступцы п’едэстала размясціліся спартсмены Магілёўскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая