Рус Бел Eng 中文

Бабруйская спартсменка Заліна Сідакова стала сярэбраным прызёрам ЧС па барацьбе ў Будапешце

Бабруйская спартсменка Заліна Сідакова стала сярэбраным прызёрам чэмпіянату свету па барацьбе ў Будапешце (Венгрыя).

На шляху да фіналу Заліна Сідакова (вагавая катэгорыя да 55 кг) атрымала тры перамогі. У паўфінале яна была мацнейшая за прадстаўніцу ЗША Джакары Вінчэстэр. У вырашальным паядынку за залатую ўзнагароду Сідакова ўступіла японцы Маюі Мукаідэ.

Сярэбраны медаль стаў другім у скарбонцы беларускай каманды. За дзень да гэтага Іван Янкоўскі стаў другім у катэгорыі да 92 кг. Бронзавую ўзнагароду заваяваў у вагавой катэгорыі да 79 кг яшчэ адзін прадстаўнік беларускай каманды Алі Шабанаў.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая