Бабруйскі гіравік Вячаслаў Харанека ўстанавіў 158-ы рэкорд у кар’еры. Новае дасягненне зафіксавана падчас спартыўнага свята, прысвечанага 85-годдзю Універсітэта грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Вячаслаў Харанека здолеў падняць 32-кілаграмовую гіру у жыме лежачы на працягу 30 хвілін 1010 раз. Папярэдні рэкорд (880 раз) быў устаноўлены беларусам 17 сакавіка гэтага года ў Асіповічах.
«Рыхтаваўся да выступлення паслядоўна: пачаў на турніры ў сакавіку ў Асіповічах, затым у ліпені ў парку Горкага ў гонар 100-годдзя БЕЛТА змог за 15 хвілін падняць 415 разоў. Сёння, шчыра прызнаюся, было нялёгка, правы локаць не адчуваю, аднак ўстаноўлены рэкорд ва ўніверсітэце МНС сярод сваіх 158 дасягненняў за кар’еру пастаўлю на чацвёртае месца. Для майго ўзросту гэта выдатны вынік, перасягнуць які будзе няпроста», – адзначыў Вячаслаў Харанека.
Беларускі гіравік з’яўляецца майстрам спорту міжнароднага класа, многія з яго дасягненняў ва ўзняцці цяжараў застаюцца неперасягненымі.
Спартыўнае свята адбылося пры падтрымцы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Універсітэта МНС і Беларускай федэрацыі гіравога марафону.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 10:52
18.08.2020 - 10:14
«Кіраўск-СДЮШАР» стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе
17.08.2020 - 12:48
Магілёўскія спартсмены заваявалі ўзнагароды на чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні
31.07.2020 - 15:59
30.07.2020 - 17:43
Урачыстае адкрыццё біятлоннага комплексу ў Чавусах адбудзецца 1 жніўня
22.07.2020 - 10:17
Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі БАЦАР у жаночым чэмпіянаце Беларусі