Рус Бел Eng 中文

Банк БелВЭБ прафінансуе пастаўкі высокатэхналагічнай прадукцыі для Магілёўліфтмаша на 250 млн расійскіх рублёў

ААТ «Банк БелВЭБ» прафінансуе для ААТ «Магілёўліфтмаш» пастаўкі высокатэхналагічнай прадукцыі (сталь ацынкаваная, ліфтавы складнік) з Расіі на суму 250 млн расійскіх рублёў.

Крэдытная падтрымка Банка БелВЭБ абумоўлена патрэбай прадпрыемства ў гнуткіх механізмах фінансавання бягучай дзейнасці для разлікаў з расійскімі пастаўшчыкамі. Такое фінансаванне забяспечвае бесперапынны вытворчы працэс па выпуску асноўнага віду прадукцыі – ліфтаў, запатрабаваных на ўнутраным і знешнім рынках.

Засваенне рэсурсаў дазволіць прадпрыемству больш эфектыўна выкарыстоўваць абаротныя сродкі і працягваць супрацоўніцтва з буйнымі расійскімі вытворцамі на больш прывабных умовах.

Магілёўліфтмаш супрацоўнічае з Банкам БелВЭБ са снежня 2010 года. Асноўныя напрамкі сумеснай дзейнасці – размяшчэнне актываў, арганізацыя фінансавання паставак прадукцыі з Расіі.

«Банк БелВЭБ і Магілёўліфтмаш звязваюць даўнія канструктыўныя дзелавыя адносіны. Усе гэтыя гады наш банк імкнецца быць для гэтага важнага для краіны прадпрыемства кампетэнтным партнёрам пры правядзенні фінансавых аперацый. У цэлым схільнасць да высокіх стандартаў кліенцкага сэрвісу ў спалучэнні з прымяненнем сучасных інтэрнэт-тэхналогій дазваляюць Банку БелВЭБ быць на рынку адным з лідараў у галіне абслугоўвання карпаратыўных кліентаў» – адзначыў старшыня праўлення ААТ «Банк БелВЭБ» Васіль Мацюшэўскі.

ААТ «Магілёўліфтмаш» з’яўляецца адзіным у Рэспубліцы прадпрыемствам, якое вырабляе ліфтавае абсталяванне: шырокую гаму пасажырскіх, грузавых ліфтаў (асвоены выпуск каля 147 базавых мадэляў). Вырабляе запасныя часткі для ліфтавага абсталявання і запасныя часткі для рамонту, замены і мадэрнізацыі фізічна зношаных ліфтаў, эскалатары папавярховыя, пад’ёмнікі мачтавыя будаўнічыя грузапасажырскія, пад’ёмнікі для маламабільных груп насельніцтва, паркоўку ротарную, камплекты абсталявання для сельскай гаспадаркі, а таксама няпрофільнае абсталяванне і спажывецкія тавары (машыны дрэваапрацоўчыя, лябёдкі сельскагаспадарчыя і да т.п.).

Удзельная вага расійскіх матэрыялаў у агульным аб’ёме вытворчасці складае 60-70%. Асноўнымі пастаўшчыкамі выступаюць ПАТ «Наваліпецкі металургічны камбінат», г. Ліпецк (метал) і АТ «Амутнінскі металургічны завод», г. Амутнінск (накіроўвальныя).

Асноўнымі рынкамі збыту прадукцыі з’яўляюцца Расійская Федэрацыя, Рэспубліка Беларусь, Украіна, Казахстан. Пастаўкі ліфтавага абсталявання ажыццяўляліся ва Узбекістан, Літву, Эстонію, Грузію, Румынію і іншыя краіны.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая