Барцоў з 30 дзяржаў збярэ ў горадзе на Бярэзіне Чэмпіянат свету па панкратыёне. Спаборніцтвы адбудуцца 1-4 лістапада на«Бабруйск-Арэне». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі панкратыёна і змешаных баявых адзінаборстваў.
Турнір стане самым маштабным за апошнія гады. Для параўнання: год таму ў Расіі на спаборніцтва сабраліся байцы з 22 дзяржаў.
Падчас чэмпіянату свету будзе разыграна каля 70 камплектаў медалёў. Спаборніцкую праграму падзеляць на чатыры групы: фул-кантакт (практычна не мае абмежаванняў у баі), Athlima (так званы «лайт-кантакт»), polydamas і palesmata (дэманстрацыйныя камандныя віды). У турніры прымуць удзел мужчыны і жанчыны ў розных узроставых і вагавых катэгорыях.
Упершыню за ўвесь час правядзення чэмпіянатаў свету кожнай камандзе дазволена заявіць па тры байцы ў кожнай вазе. Гэта значыць, што ў Бабруйску збярэцца больш за 300 найлепшых байцоў панкратыёна.
Беларусь традыцыйна паспяхова выступае на сусветных і кантынентальных чэмпіянатах па панкратыёне. Так, у мінулым годзе на планетарным форуме ў Сочы каманда з шасці спартсменаў заваявала сем медалёў, у тым ліку два залатыя. Цяпер у Бабруйску чакаецца выступленне як пачаткоўцаў спаборніцтваў падобнага ўзроўню, так і вопытных байцоў, а таксама легенды адзінаборстваў, ураджэнца горада на Бярэзіне Арцёма Дамкоўскага. За яго плячыма – паспяховыя выступленні на турнірах самага высокага рангу па рукапашным і ўніверсальным баі, панкратыёне. Акрамя таго, Дамкоўскі быў першым чэмпіёнам у лёгкай вазе ў гісторыі вядомага прамоўшэна, які праводзіць баі па ММА, M-1 Global.
Нацыянальныя першынствы па панкратыёне, якія праводзяцца ў Беларусі, заўсёды вылучаліся высокім узроўнем арганізацыі, спаборніцтвы запаміналіся не толькі напалам барацьбы, але і маляўнічымі цырымоніямі адкрыцця і закрыцця, забавамі для гледачоў. У 2018 годзе чэмпіянат свету, напрыклад, упершыню атрымае ўласны лагатып.
Унікальным стане і месца правядзення спаборніцтваў. Трыбуны «Бабруйск-Арэны», пабудаванай у 2008 годзе, змесцяць амаль 8 тыс. гледачоў. Гэта будзе першы чэмпіянат свету па якім-небудзь відзе спорту, які адбудзецца на базе спарткомплексу.
Панкратыён з’яўляецца адроджаным відам спорту. У баі дазваляецца ўжываць практычна ўвесь арсенал тэхнічных дзеянняў з іншых відаў адзінаборстваў. Панкратыён лічыцца прабацькам папулярных сягоння ва ўсім свеце ММА, і многія спартсмены паспяхова выступаюць у вядучых сусветных прамоўшэнах. Спартсмены праводзяць паядынкі па панкратыёне ў спецыяльнай абароне, устаноўлены выразныя правілы барацьбы, што робіць іх бяспечнымі і дазваляе займацца дадзеным відам спорту юнакам з ранняга ўзросту.
Арганізатарамі спаборніцтваў выступаюць Міжнародная федэрацыя «Аб’яднаны свет барацьбы» і Беларуская федэрацыя панкратыёна і змешаных баявых адзінаборстваў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 10:52
18.08.2020 - 10:14
«Кіраўск-СДЮШАР» стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе
17.08.2020 - 12:48
Магілёўскія спартсмены заваявалі ўзнагароды на чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні
31.07.2020 - 15:59
30.07.2020 - 17:43
Урачыстае адкрыццё біятлоннага комплексу ў Чавусах адбудзецца 1 жніўня
22.07.2020 - 10:17
Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі БАЦАР у жаночым чэмпіянаце Беларусі