Рус Бел Eng 中文

Беларус Даніэль Ястрэмскі заняў адзінаццатае месца на дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне-2018»

Беларус Даніэль Ястрэмскі, які выступаў пад восьмым нумарам з песняй «Time», набраў 114 балаў і заняў адзінаццатае месца на дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне-2018».

Пераможцай стала прадстаўніца Польшчы Раксана Венгель з кампазіцыяй «Anyone I Want to Be». Па выніках галасавання прафесійнага журы і гледачоў яна набрала 215 балаў.

Вакалістцы 13 гадоў. Яна пераможца першага сезона The Voice Kids Poland. Акрамя спеваў, займаецца акрабатыкай, дзюдо і танцамі. Але самым вялікім яе захапленнем заўсёды была музыка. Талент Раксаны да спеваў выявіўся амаль выпадкова – у караоке, дзякуючы мноству станоўчых водгукаў аб яе голасе. Гэта заахвоціла дзяўчынку працаваць і развіваць свае пеўчыя здольнасці. Першы сінгл Раксаны пад назвай «Żyj» набраў больш за 8 млн праглядаў на YouTube, у яе больш за 200 тыс.падпісчыкаў у сацсетках. Апошні сінгл пад назвай «Obiecuję» таксама стаў папулярным сярод прыхільнікаў. Зараз Раксана працуе над сваім дэбютным альбомам.

У тройцы лідараў Анжэліна з Францыі (203 балы) і Джаэль з Аўстраліі (201).

Астатнія месцы размеркаваліся наступным чынам:

4. Украіна – Дарына Краснавецкая (182);

5. Мальта – Эла (181);

6. Казахстан – Данелія Туляшова (171);

7. Італія – Меліса & Марка (151);

8. Грузія – Тамар Эдылашвілі (144);

9. Арменія – Л.Е.В.О.Н (125);

10. Расія – Ганна Філіпчук (122);

12. Македонія – Марыя Спасоўская (99);

13. Нідэрланды – Макс & Ганна (91);

14. Ізраіль – Наам Дадон (81);

15. Ірландыя – Тэйлар Хайнс (48);

16. Азербайджан – Фідан Гусейнава (47);

17. Албанія – Эфі Гіка (44);

18. Партугалія – Рыта Ларанжэйра (42);

19. Сербія – Баяна Радаванавіч (30);

20. Уэльс – Манв (29).

Фінальнае шоу дзіцячага «Еўрабачання-2018» прайшло 25 лістапада ў «Мінск-Арэне». За галоўны трафей конкурсу – Хрустальны мікрафон – змагаліся прадстаўнікі 20 краін. Гэта рэкордная колькасць за ўсю гісторыю конкурсу.

Па матэрыяле БЕЛТА
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая