Беларусь і Расія на V Форуме рэгіёнаў плануюць падпісаць кантракты на $500 млн. Аб гэтым сёння журналістам паведаміла намеснік старшыні Савета Рэспублікі, старшыня арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі Мар'яна Шчоткіна.

«Мы плануем узяць рубеж прыкладна $500 млн па выніках заключэння кантрактаў. Работа ідзе па ўсіх напрамках», - праінфармавала яна.

Акрамя таго, цяпер у рабоце знаходзяцца амаль 50 пагадненняў, у тым ліку 20 паміж урадам Беларусі і ўрадамі рэгіёнаў РФ і 29 міжрэгіянальных (выканаўчай улады і Саветаў дэпутатаў на абласным і раённым узроўнях).
Упершыню на форуме пройдзе пасяджэнне Савета дзелавога супрацоўніцтва. Мар'яна Шчоткіна ўпэўнена, што дыялог, які павінен там адбыцца, унясе важкі ўклад у развіццё двухбаковага супрацоўніцтва. «Мы запланавалі абмеркаванне праблемных пытанняў. Гэта роўныя правы суб'ектаў гаспадарання, рынкі без выключэнняў і абмежаванняў і іншыя», - сказала віцэ-спікер.

Паводле слоў Мар'яны Шчоткінай, на форуме плануецца абмеркаваць сумесныя праекты ў навуцы, маладзёжнай палітыцы. Беларускі бок разлічвае, што па выніках форуму будуць выказаны прапановы па сумесных праектах і праграмах у Саюзнай дзяржаве.
V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе ў Магілёве 11-12 кастрычніка. Арганізатарам выступаюць Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савет Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі пры садзейнічанні Магілёўскага аблвыканкама. Сёння ў Мінску праходзіць пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні форуму.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24