Рус Бел Eng 中文

Беларуска-Расійскі ўніверсітэт 28 кастрычніка запрашае абітурыентаў на Дзень адчыненых дзвярэй

Беларуска-Расійскі ўніверсітэт 28 кастрычніка запрашае абітурыентаў на Дзень адчыненых дзвярэй, які пачнецца ў 11.00 у актавай зале ВНУ (пр. Міру, 43, 1 корпус). Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўстанове адукацыі.

Моладзь зможа сустрэцца і пагутарыць з прадстаўнікамі рэктарата, дэканамі, загадчыкамі кафедраў, адказнымі работнікамі прыёмнай камісіі, студэнтамі ўніверсітэта.

Наведвальнікі азнаёмяцца з асаблівасцямі сістэмы адукацыі, правіламі і парадкам прыёму, атрымаюць інфармацыю аб ВНУ і яе структурных падраздзяленнях, больш дэталёва вывучаць спецыяльнасці і спецыялізацыі. Абітурыентам дадуць магчымасць задаць любыя пытанні.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая