Беларуска-Расійскі ўніверсітэт прымае заяўкі на ўдзел у адкрытым фестывалі «Палітра творчасці». Форум пройдзе 28-30 лістапада, паведамілі ва ўстанове адукацыі.
Канкурсантамі могуць стаць студэнты ВНУ і навучэнцы ССНУ, навучанне якіх не звязана з атрыманнем спецыяльнасці па харэаграфіі, тэатральнай дзейнасці, вакале, харавым дырыжыраванні і фотасправе. Для гэтага неабходна накіраваць заяўку да 20 лістапада на адрас: 212000, горад Магілёў, праспект Міру, 43, сектар педагагічнага суправаджэння і развіцця творчых ініцыятыў БРУ, або на email: studclub300@mail.ru з пазнакай «На фестываль». Дадатковую інфармацыю можна даведацца па тэлефоне (80222)72-28-93, (8029)618-55-20.
Фестываль пройдзе ў фармаце самастойных конкурсных праграм: папулярнай песні «Студэнцкі лістапад»і фотаспаборніцтваў (28 лістапада), сучаснага і эстраднага танца«Танцы 100%»,«ТЭАТР+» (29 лістапада). Гала-канцэрт і ўзнагароджанне пераможцаў дыпломамі і каштоўнымі падарункамі правядуць 30 лістапада.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31