Рус Бел Eng 中文

«Беллеспаперапрам» перадаў навагоднія падарункі навучэнцам школы-інтэрната ў Бабруйску

Намеснік старшыні канцэрна «Беллеспаперапрам» Генадзь Дзікавіцкі павіншаваў навучэнцаў Бабруйскай дзяржаўнай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху з Калядамі і Новым годам падчас рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці», паведамілі ў прэс-службе канцэрна.

Кожнае дзіця атрымала набор школьных пісьмовых прылад вытворчасці філіяла «Добрушская папяровая фабрыка «Герой працы»». Акрамя таго, школе выдзелены санітарна-гігіенічныя вырабы вытворчасці ААТ «Папяровая фабрыка «Спартак»». З падарункамі ў выглядзе камплектаў мэблі да дзяцей традыцыйна прыйшлі і прадстаўнікі ЗАТ «Бабруйскмэбля» і ААТ «ФанДАК».

У школе-інтэрнаце вучыцца і жыве больш за 10 вучняў з розных гарадоў і пасёлкаў Магілёўскай вобласці. Канцэрн «Беллеспаперапрам» традыцыйна аказвае падтрымку ўстанове адукацыі ў абнаўленні і папаўненні матэрыяльна-тэхнічнай базы. Рэгулярна вылучаецца бязвыплатная дапамога ў выглядзе мэблі, школьных прылад і іншых матэрыялаў.

Навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» стартавала ў Беларусі 11 снежня 2017 года і будзе працягвацца да 10 студзеня 2018 года. Дабрачынны марафон праходзіць пад патранатам Прэзідэнта Беларусі. Падчас акцыі кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, прадпрыемстваў і арганізацый наведваюць дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы, апякунскія і прыёмныя сем’і, дзіцячыя бальніцы, аказваюць ім дапамогу ў вырашэнні існуючых праблем, ўручаюць дзецям падарункі.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая