Бібліятэкі Магілёўскай вобласці адзначаны дыпломамі ХХVI рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры» ў розных намінацыях.
У прыватнасці, дзіцячы аддзел Краснапольскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М. Ткачова ДУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Краснапольскага раёна» і Рэдкарожская сельская бібліятэка ДУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Бабруйскага раёна» атрымалі другую прэмію (40 базавых велічынь) у намінацыі «За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем». Таксама другой прэміяй у катэгорыі «За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы» ўзнагароджана Вішоўская сельская бібліятэка-філіял №6 ДУК «Бялыніцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сетка». У гэтай жа намінацыі трэцяе месца з узнагародай у 30 базавых велічынь заняла Цэнтральная раённая бібліятэка імя Б. В. Стральцова ДУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Быхаўскага раёна». Жыліцкая сельская бібліятэка-філіял ДУК «Сетка бібліятэк Кіраўскага раёна» заваявала першую прэмію (50 базавых велічынь) у намінацыі «За пошукавую і даследчую працу». У катэгорыі «За падтрымку і развіццё чытання» другая прэмія прысуджана Цэнтральнай раённай бібліятэцы ДУК «Круглянская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма». Акрамя таго, заахвочвальнай прэміяй (10 базавых велічынь) у гэтай намінацыі адзначана Язерская сельская бібліятэка ДУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Чэрыкаўскага раёна».
У спаборніцтве прыняло ўдзел 38 публічных бібліятэк: 21 цэнтральная і 17 бібліятэк-філіялаў, сярод якіх 11 гарпасёлкавых і сельскіх. Ад Магілёўскай вобласці ў конкурсе прыняло ўдзел 8 публічных бібліятэк.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07