Больш за 1 тыс. жыхароў Прыдняпроўскага краю падчас вясновага прызыву будуць накіраваны на тэрміновую службу, у тым ліку ў рэзерв – 30 чалавек. Аб гэтым на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным адпраўцы прызыўнікоў на тэрміновую ваенную службу ва Узброеныя Сілы Беларусі, іншыя войскі і воінскія фарміраванні краіны, паведаміў камісар Магілёўскай вобласці, палкоўнік Аляксандр Гарошкін.

У мітынгу на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле» прынялі ўдзел 150 юнакоў рэгіёна, якія сёння ўвальюцца ў шэрагі беларускай арміі. Ім трэба будзе служыць у 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі Віцебска.

«Нядаўна на гэтым святым для кожнага беларуса месцы мы адзначалі вялікае свята – 9 Мая, – адзначыў Аляксандр Гарошкін. – 73 гады таму бацькі, дзяды і прадзеды прынеслі на нашу зямлю мір і спакой. 73 гады мы жывём пад светлым і чыстым небам. Увесь гэты час на варце спакою стаяла армія. Спачатку савецкая, а затым – Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь. Сёння рады абаронцаў Айчыны папоўняцца навабранцамі, для якіх словы «маці», «бацька», «дом» і «краіна» – не пусты гук».

Ваенны камісар Магілёўскай вобласці запэўніў бацькоў, што ім не варта перажываць за сыноў, паколькі авалодваць навукай абароны радзімы хлопцам трэба будзе не на палях бітваў, а ў мірных класах і на тактычных палях. Родным і блізкім застаецца іх падтрымліваць і чакаць. Ён выказаў упэўненасць у тым, што хлопцы будуць годна несці слаўную эстафету старэйшых пакаленняў, памнажаць найлепшыя традыцыі рэгіёна, славіць яго поспехамі ў службе.

Звяртаючыся да навабранцаў, Аляксандр Гарошкін падкрэсліў, што з сённяшняй раніцы яны ўжо не прызыўнікі, а паўнапраўныя салдаты Узброеных Сіл Беларусі. «Будзе цяжка, і гэтага ніхто не скрывае. Тым больш што вам дасталася ганаровая місія служыць у самых славутых і элітных войсках – сілах спецыяльных аперацый, – адзначыў ён. – Хай цяпер вы стаіце не ў зусім роўным вайсковым страі, але пройдзе месяц – і ўсё зменіцца. Вы станеце зусім іншымі людзьмі, якія з гонарам будуць апранаць блакітны берэт, а 2 жніўня назаўсёды стане вашым прафесійным святам».

Да капліцы мемарыяла ад прызыўнікоў, прадстаўнікоў камісарыята, выканаўчай улады, грамадскіх арганізацый былі ўскладзены кветкі. Памяць загінулых у войнах удзельнікі мітынгу ўшанавалі хвілінай маўчання.

Распачатая сёння адпраўка новага папаўнення ў войскі краіны працягнецца да 31 мая. На працягу месяца хлопцы будуць праходзіць курс маладога байца, пасля чаго адбудуцца цырымоніі прыняцця ваеннай прысягі і размеркаванне па падраздзяленнях. Пра даты прыняцця прысягі сваякам будуць паведамляць дадаткова.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31