Больш за 100 байцоў моладзевых атрадаў аховы правапарадку прымуць удзел у абласной спартакіядзе «Акадэмія мужнасці». Спаборніцтвы пройдуць 19 кастрычніка на базе Магілёўскай в/ч 6713 (вул. Вароўскага, 38) і набярэжнай ракі Днепр. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў АК ГА «БРСМ».
За права стаць найлепшымі будзе змагацца 12 каманд з Магілёва, Бабруйска, Касцюковічаў, Горак, Чавус, Шклова, Круглага, Кіраўска, Асіповічаў, Магілёўскага раёна. Хлопцаў чакаюць тэарэтычныя заданні, якія ўключаюць пытанні па прававой і медыка-санітарнай падрыхтоўцы. Спартыўная частка будзе складацца з бегу на 100 м і 1000 м, стральба з пнеўматычнай зброі, трохбор’я, кідання гранаты на дакладнасць і перацягванне каната.
Пераможцаў узнагародзяць дыпломамі і каштоўнымі прызамі.
Сёння ў Магілёўскай вобласці налічваецца 186 моладзевых атрадаў аховы правапарадку, якія аб’ядноўваюць 2680 байцоў. На рэспубліканскім этапе «Акадэміі мужнасці» каманда нашага рэгіёна не аднойчы станавілася пераможцай. Так, у 2018-м нашы хлопцы занялі на спаборніцтвах першае месца.
Арганізатарам мерапрыемства выступае Магілёўскі абласны камітэт ГА «БРСМ».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31