Для школ і дзіцячых садкоў Магілёўскай вобласці закупілі больш за 100 параканвектаматаў. Практычна ўсе яны ўжо ўстаноўлены, паведаміла вядучы спецыяліст галоўнага ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Людміла Гайдэнка. Грошы на закупку абсталявання былі вылучаны з абласнога бюджэту.

Сучасныя ўніверсальныя печы дазваляюць рыхтаваць вялікі асартымент дыетычных страў: ад амлетаў і запяканак да катлет і выпечкі. Магілёўская вобласць упершыню закупіла такую вялікую колькасць параканвектаматаў для харчаблокаў і зараз лідзіруе ў рэспубліцы па іх усталяванні.
Новае абсталяванне паступіла ў школы і сады, размешчаныя па ўсім рэгіёне. Гэта не толькі гарадскія, але і сельскія ўстановы адукацыі. Другі этап – арганізацыя экспрэс-курсаў для повараў. Іх навучаць максімальна эфектыўна выкарыстоўваць новае абсталяванне ў харчаблоках. Плануецца, што курсы правядуць падчас школьных восеньскіх канікул.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59