VIII адкрыты рэспубліканскі турнір па боксе памяці Заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь Генрыха Рыўкіна пройдзе 15-18 лютага ў Магілёве. Традыцыйныя спаборніцтвы прыме СК “Алімпіец” (вул. 30 гадоў Перамогі, 1а), паведаміў карэспандэнту сайта галоўны суддзя спаборніцтваў Вячаслаў Цітоў.
Паводле слоў суразмоўцы, у абласны цэнтр з’едуцца больш за 100 спартсменаў з усіх абласцей Беларусі, Расіі, Украіны і Латвіі. Прыняць удзел у баксёрскім форуме планавалі прадстаўнікі Ізраіля, аднак паездку прыйшлося адмяніць у сувязі з праблемамі па пералёце.
На рынг выйдуць баксёры 1999-2000 гадоў нараджэння, а таксама жанчыны ў катэгорыі «эліта» (старэйшыя за 18 гадоў). Самых моцных сярод юнакоў будуць вызначаць у 10 вагавых групах: 49, 52, 56, 60, 64, 69, 75, 81, 91 і звыш 91 кг. Жанчыны разыграюць узнагароды ў вазе 51, 54, 60, 64 і 75 кг.
“Спартсмены правядуць 3 раўнды па 3 хвіліны, – адзначыў Вячаслаў Цітоў. – Баі абяцаюць быць яркімі і відовішчнымі. Напрыклад, з Украіны да нас прыедзе нацыянальная зборная краіны. Іншыя каманды таксама адабралі найлепшых спартсменаў, каб правесці генеральную рэпетыцыю перад запланаваным чэмпіянатам Еўропы па боксе”.
Пераможцам і прызёрам турніру ўручаць кубкі, медалі, дыпломы і каштоўныя падарункі.
Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь Генрых Рыўкін з’яўляецца адным з заснавальнікаў баксёрскай школы ў Магілёве. Кар’еру трэнера пачаў у 1960 годзе. Да 2005 года займаўся падрыхтоўкай юных і дарослых спартсменаў у абласным цэнтры. Пасля з’ехаў у Германію, дзе праз год памёр. За час сваёй працы падрыхтаваў больш за 20 майстроў спорту СССР. Яго выхаванцы неаднаразова станавіліся прызёрамі і чэмпіёнамі першынстваў СССР, БССР і РБ па боксе. Пераемнікамі ў развіцці гэтага віду спорту на Магілёўшчыне сталі вучні Генрыха Рыўкіна, заслужаныя трэнеры Рэспублікі Беларусь Аляксандр Катляроў і Сямён Соркін.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 10:52
18.08.2020 - 10:14
«Кіраўск-СДЮШАР» стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе
17.08.2020 - 12:48
Магілёўскія спартсмены заваявалі ўзнагароды на чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні
31.07.2020 - 15:59
30.07.2020 - 17:43
Урачыстае адкрыццё біятлоннага комплексу ў Чавусах адбудзецца 1 жніўня
22.07.2020 - 10:17
Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі БАЦАР у жаночым чэмпіянаце Беларусі