Больш за 130 хлопчыкаў і дзяўчынак з Магілёўскай вобласці прыме ўдзел у мерапрыемствах міжнароднага дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне-2018». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама.
У дэлегацыю ад нашага рэгіёна ўвойдуць выдатнікі вучобы, пераможцы абласных і рэспубліканскіх творчых конкурсаў і спаборніцтваў, дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, дзеці-інваліды, лідары і актывісты дзіцячых грамадскіх арганізацый, найлепшыя навучэнцы інтэрнатных устаноў Прыдняпроўскага краю, Магілёўскага кадэцкага вучылішча.
Дзеці 24 лістапада наведаюць генеральную рэпетыцыю конкурсу, а 25-га – фінальны канцэрт.
Суправаджаць дэлегацыю будуць прадстаўнікі галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама, педагагічныяработнікі устаноў адукацыі рэгіёна, медперсанал.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка