Больш за 150 работ прадстаўлена на выставе выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветніцкай працы. Адкрыццё экспазіцыі адбылося 22 лістапада ў межах фестывалю творчасці інвалідаў Саюзнай дзяржавы «Разам мы зможам больш», які праходзіць у Магілёве з 22 па 26 лістапада.

На працягу пяці дзён форуму вырабы ручной працы і карціны майстроў з 13 рэгіёнаў Беларусі і Расіі, якія размясціліся ў фае ўстановы культуры, будуць сустракаць удзельнікаў і гасцей фэсту.

«Сімвалічна, што старт фестывалю дала выстава вырабаў, выкананых таленавітымі людзьмі, якія прыехалі ў Магілёў з розных абласцей дзвюх краін, каб прадэманстраваць свае ўменні, – адзначыў на цырымоніі адкрыцця экспазіцыі начальнік галоўнага ўпраўлення культуры і аналітычнай работы Міністэрства культуры Беларусі, намеснік сустаршыні аргкамітэта форуму Васіль Чэрнік. – Нізкі вам паклон і вялікі дзякуй, што, нягледзячы на складанасці і цяжкасці, вы робіце самае добрае – дорыце людзям радасць».

Васіль Чэрнік павіншаваў прысутных з тым, што фестываль прыйшоў на беларускую зямлю. Усе папярэднія фэсты прымала Расійская Федэрацыя. Апошні адбыўся ў Смаленску. «Нам вельмі прыемна, што Беларусь, а менавіта былая культурная сталіца краін СНД горад Магілёў, прыняла гэту эстафету, і спадзяёмся, што высокі арганізацыйны ўзровень мерапрыемства будзе садзейнічаць раскрыццю новых талентаў».

Начальнік галоўнага ўпраўлення культуры і аналітычнай работы Міністэрства культуры Беларусі пажадаў удзельнікам фестывалю моцнага здароўя, поспеху, дабрабыту, крэатыўных і творчых ідэй. У сваю чаргу госці свята ўпрыгожылі памятнае Дрэва дружбы вырабамі.





Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59