Больш за 30 несанкцыянаваных звалак ліквідавана за снежань у Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў аддзяленні камунальнай гігіены Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Суразмоўцы дадалі, што органамі дзяржнагляду рэгіёна праводзіцца штомесячны кантроль за выкананнем ведамствамі, прадпрыемствамі, арганізацыямі патрабаванняў заканадаўства ў частцы добраўпарадкавання і санітарнага ўтрымання тэрыторый. За 2017 год абследавана 69 007 тэрыторый (аб’ектаў), парушэнні выяўлены на 26 844. вынесена 2 886 пастаноў аб накладанні штрафу. Выдадзена 1 540 прадпісанняў і 7 363 рэкамендацыі аб ліквідацыі недахопаў. Накіравана 1 107 службовых лістоў у органы выканаўчай улады, 1 260 – у ведамствы. Да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 317 вінаватых асоб.
Таксама выяўляліся парушэнні санэпідзаканадаўства і на тэрыторыях, прылеглых да індывідуальных домаўладанняў. У выніку да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 247 чалавек, выдадзена 16 448 рэкамендацый.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59