Сёмы гастранамічны фэст «Гаспадарчы сыр» пройдзе 26 мая ў Слаўгарадзе. Пра гэта паведамляе сайт мясцовага райвыканкама.
Акрамя традыцыйнага кірмашу-продажу хатніх сыроў з дэгустацыяй, майстар-класамі па іх падрыхтоўцы і розыгрышамі, на фестывалі разгорнецца цэлая агратурыстычная вёска. Гаспадары аграсядзіб Слаўгарадскага раёна будуць прэзентаваць магчымасці па прыёме турыстаў, прадставяць свае лакальныя турпрадукты, а таксама пачастуюць стравамі нацыянальнай кухні і старадаўнімі традыцыйнымі напоямі.
У праграме мерапрыемства запланаваны: анімацыйна-забаўляльная праграма з экскурсіямі, канцэртамі, гульнямі, конкурсамі і розыгрышамі, майстар-класы народных умельцаў. Жадаючыя змогуць адправіцца і ў спецыяльна падрыхтаваны тур у вёску Лясная. Тут госці наведаюць музей пад адкрытым небам бітвы пры Лясной, мемарыяльную капліцу і помнік, пабудаваныя ў гонар перамогі рускіх войскаў над шведамі у 1708 годзе, «Блакітную крыніцу», сырную краму.
Галоўны прыярытэт на свяце – мясцовы кулінарны брэнд – хатнія сыры. Для дэгустацыі і продажу будзе прапанавана больш за 30 відаў хатняга сыру на любы густ: цвёрдыя і мяккія, плаўленыя і тварожныя, сулугуні і брынза, сырніца і сырныя аладкі, салодкія і салёныя, з рознымі прыправамі і напаўняльнікамі.
Арганізатарамі фестывалю выступаюць Слаўгарадскі раённы выканаўчы камітэт і мясцовы фонд развіцця сельскіх тэрыторый «Адраджэнне-Агра».
У мерапрыемстве запрашаюць прыняць удзел прадпрымальнікаў. Заяўкі неабходна даслаць па факсе 8 (02246)79332, або на адрас: 213245, Слаўгарадскі раённы выканаўчы, вул. Кастрычніцкая, 3, г. Слаўгарад, Магілёўская вобласць.
ПРАГРАМА правядзення гастранамічнага фестывалю «Гаспадарчы сыр – 2018»
26 мая 2018 года
10.00 – 11.00 – Дзіцячая канцэртная праграма «Мы дарым добрае сэрца, пазітыў». Конкурс малюнкаў на асфальце.
(адкрытая пляцоўка РЦК і НТ)
10.00 – 16.00 – Выстава-продаж тэматычнай прадукцыі, вырабленай народнымі майстрамі і ўмельцамі з рэгіёнаў Магілёўскай вобласці.
(адкрытая пляцоўка РЦК і НТ)
10.00 – 16.00 – Работа пляцоўкі «Агратурыстычная вёска» (пачастункі, стравы беларускай кухні)
(пляцоўка па вул. Кастрычніцкая)
11.00 – Адкрыццё фестывалю. Канцэртная праграма з удзелам творчых калектываў Беларусі.
(адкрытая пляцоўка РЦК і НТ)
10.00 – 16.00 – Выстава-продаж прадукцыі майстроў-сыравараў Слаўгарадскага раёна і ААТ «Бабушкина крынка» – Кіруючая кампанія холдынгу «Магілёўская малочная кампанія «Бабушкина крынка»»
(адкрытая пляцоўка РЦК і НТ)
12.00 – 22.00 – Выстава-продаж харчовых і прамысловых тавараў.
(адкрытая пляцоўка РЦК і НТ)
12.00 – 18.00 – Аглядныя аўтобусныя экскурсіі па турыстычных аб’ектах раёна.
12.00 - 17.00 – Работа дзіцячых атракцыёнаў.
(дзіцячы парк, пляцоўка па вул. Кастрычніцкая)
13.00 Работа выставы «Духоуная спадчына роднай зямлі»
(каля Святапетрапаўлаўскага Храма – помніка в. Лясная. Слаўгарадскі раён)
15.00 – 17.00 – Фестываль фарбаў «Холі»
(адкрытая пляцоўка РЦК і НТ)
15.00 – 18.00 – Спартыўна-забаўляльная праграма на пляцоўцы «Ля зліцця рэк Проня і Сож» (гульні, тэматычныя эстафеты, катанне на байдарках)
(вяслярная база)
20.00 – 22.00 – Вячэрняя танцавальна-забаўляльная праграма
(адкрытая пляцоўка РЦК і НТ)
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07