Рус Бел Eng 中文

Больш за 3,6 тыс. новых кватэр пабудавана ў Магілёўскай вобласці ў 2017 годзе

Больш за 3,6 тыс. новых кватэр пабудавана арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці ў Магілёўскай вобласці ў 2017 годзе. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна.
Уведзена ў эксплуатацыю 280,6 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля.

Для грамадзян, якія стаяць на ўліку па паляпшэнні жыллёвых умоў, пабудавана 118,2 тыс. кв. м агульнай плошчы, або 42,1% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля. У тым ліку з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі – 49,9 тыс. кв. м, у шматкватэрных жылых дамах у гарадах – 100,4 тыс. кв. м.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 46,3 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, або 16,5% ад агульнага ўводу па вобласці.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая