Рус Бел Eng 中文

Больш за 40 удзельнікаў збярэ абласны конкурс прафесійнага майстэрства сярод аратых

Абласны конкурс прафесійнага майстэрства сярод аратых пройдзе 26 кастрычніка на полі ААТ «Магілёўскі Лянок» (каля развязкі на Дрыбін). Спаборніцтва збярэ больш за 40 удзельнікаў – па два прадстаўнікі ад кожнага з 21 раёнаў, адзначылі ў Магілёўскім абласным камітэце работнікаў АПК.

Трактарысты-машыністы будуць спаборнічаць у дзвюх намінацыях: на энерганасычаных трактарах МТЗ-1221 з 4-корпуснымі плугамі і на машынах МТЗ-3022 з 8-корпуснымі плугамі. На тэарэтычным этапе ім трэба будзе адказаць на пытанні па ахове працы, тэхналогіі вытворчасці, эксплуатацыі сельгасмашын і інш.

Практычная частка конкурсу будзе адпрацоўвацца непасрэдна ў полі. Канкурсантам прапануюць за пэўны час узараць пазначаны ўчастак зямлі. Суддзі, якія будуць сачыць за працэсам, памераюць глыбіню ўзворвання, ацэняць яе дакладнасць, а таксама ўлічаць шэраг іншых

У кожнай з намінацый будуць вызначаны па тры пераможцы з уручэннем дыпломаў адпаведных ступеняў і каштоўных падарункаў.

Арганізатарамі штогадовага конкурсу прафесійнага майстэрства выступаюць Камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама і Магілёўскі абкам прафсаюза работнікаў АПК.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая