Больш за 50 канкурсантаў прыме ўдзел у абласных галіновых спаборніцтвах прафесійнага майстэрства вальшчыкаў лесу «Лесаруб – 2018» у Бялынічах. Мерапрыемства стартуе 22 чэрвеня ў 9.00 на пляцоўцы каля ФАКа «Друць». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў ДЛГУ «Бялыніцкі лясгас».
За перамогу пазмагаюцца каманды з 13 лесагаспадарчых устаноў – найлепшыя дружыны аналагічных рэгіянальных спаборніцтваў. У кожнай будзе чатыры вальшчыкі лесу (у тым ліку адзін юніёр). Таксама на мерапрыемства прыедзе зборная каманда са складу падпарадкаваных арганізацый Мінлясгаса.
Канкурсанты будуць змагацца ў такіх аперацыях, як «валка дрэва» (пройдзе на тэрыторыі Кіраўскага лясніцтва), «замена ланцуга», «раскражаўка камбінаваным рэзам», «дакладная раскражаўка», «абрэзка сукоў». Запланавана і традыцыйная эстафета.
Спаборніцтвы лесарубаў – гэта займальнае відовішча, дэманстрацыя віртуознага валодання інструментамі, выдатная магчымасць бліжэй пазнаёміцца з прафесіяй вальшчыка лесу, адзначылі суразмоўцы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую