Рус Бел Eng 中文

Больш за 520 пажараў адбылося ў Магілёўскай вобласці за студзень-верасень 2017 года

У Магілёўскай вобласці за студзень-верасень 2017 года адбылося больш за 520 пажараў, на якіх 40 чалавек загінулі. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Цэнтры бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю абласнога ўпраўлення МНС.

З іх 382 пажары прыйшлося на долю жылога сектара. 109 узгаранняў зафіксавана па прычыне парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі пры ўстанаўленні і эксплуатацыі электраабсталявання, што значна перавышае леташнія паказчыкі. Апошнюю статыстыку папоўніла ўчарашняя падзея. Так, раніцай 18 кастрычніка ў службу МНС патэлефанавалі занепакоеныя жыхары зав. Цымплянскага ў Магілёве. Гарэў жылы дом, які належыць 58-гадоваму мясцоваму жыхару. Агонь у момант знішчыў дах, пакінуўшы сям’ю без даху над галавой у прамым сэнсе гэтага выразу. Таксама часткова пашкоджана перакрыцце і падкопчана маёмасць. Па папярэдніх дадзеных пажар адбыўся па прычыне кароткага замыкання электраправодкі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая