Больш за 59 тыс. магіляўчан прынялі ўдзел у гарадскім суботніку, які прайшоў 6 кастрычніка ў абласным цэнтры. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.
У працах па навядзенні парадку задзейнічалі звыш 250 адзінак тэхнікі. Падчас суботніка вывезлі каля 3 тыс. куб.м смецця.
Жыхары горада на Дняпры, працоўныя калектывы, моладзь займаліся санітарнай уборкай тэрыторый, замацаваных за прадпрыемствамі і арганізацыямі абласнога цэнтра, магістральных вуліц, месцаў масавага адпачынку насельніцтва, добраўпарадкоўвалі двары.
Супрацоўнікі гарвыканкама, адміністрацый, дэпутаты, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый (абласнога аб’яднання прафсаюзаў, БРСМ), спецыялісты інспекцый прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, «Магілёўзеленбуда» і інш. правялі суботнік у Паднікольскім парку. Яны высадзілі тут 751 дрэва. Колькасць выбрана не выпадкова: менавіта столькі год з дня заснавання споўнілася абласному цэнтру гэтым летам. Таксама ў пойме ракі Днепр праводзілі ўборку смецця, знос несанкцыянаваных агародаў.
У мікрараёне Казіміраўка працавалі работнікі ГП «УКБ г. Магілёва» і ААТ «Домабудаўнічы камбінат».
Спецыялісты КУП ЖРЭУ Ленінскага і Кастрычніцкага раёна наводзілі санітарны парадак у Тульскім і Маскоўскім дворыках, на прылеглых прыдамавых тэрыторыях да магістраляў па вул. Першамайскай, пр. Міру, вул. Касманаўтаў, вул. Лазарэнкі, вул. Мінская шаша, вул. Якубоўскага, вул. 30 гадоў Перамогі, вул. Грышына, пр. Шмідта, 18, 32, 34, 26, пр. Пушкінскі, 21б, 15, вул. Станцыйнай, 11, вул. Аўтазаводскай, 6, 20, 1 а, пр. Віцебскім, 9, 11 і інш.
Сіламі МГКУ ДМП наводзіўся глянец на Прывакзальнай плошчы, падземным пераходзе на скрыжаванні пр. Пушкінскага і вул. Чалюскінцаў.
Працоўны калектыў МГКУП «Спецыялізаваны камбінат абслугоўвання насельніцтва» займаўся ўборкай Ольчынскіх могілак і вытворчай базы прадпрыемства.
Супрацоўнікі МГКУП «Гарсвятло» фарбавалі апоры па мосце вул. Каралёва, рамантавалі вулічнае асвятленне па зав. Пажарным, асвяжалі аркі па вул. Ленінскай каля Астролага.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59