У маладзёжнай сталіцы Беларусі 25-26 мая пройдзе рэспубліканскае свята «Моладзь і творчасць – гісторыя будучыні». Лепшыя творчыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы харэаграфічнага, вакальнага, фальклорнага, інструментальнага і тэатральнага жанраў прадэманструюць сваё майстэрства на інтэрактыўных пляцоўках, выставах, святах, у тэматычных канцэртных праграмах. У мерапрыемстве прыме ўдзел больш за 600 студэнтаў беларускіх ВНУ.
Так, 25 мая запланавана акцыя «Студэнты – дзецям» з наведваннем устаноў адукацыі для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. У гэты ж дзень студэнты вузаў адправяцца ў Магілёўскі абласны драмтэатр. Тут адбудзецца цырымонія ўзнагароджання прызёраў (2 і 3 месцы) рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці навучэнцкай і студэнцкай моладзі «АРТ-вакацыі».
Святочныя мерапрыемствы працягнуцца 26 мая. На плошчы Зорак запланаваны маладзёжныя флэш-моб, уручэння спецыяльнай прэміі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ў сацыяльнай сферы, інтэрактыўная праграма «Арт-Палёт-2018» і канцэрт прызёраў фестывалю «АРТ-вакацыі». Акрамя таго, у скверы 40-годдзя Перамогі будзе арганізавана шырокамаштабная прафарыентацыйная кампанія і творчыя майстэрні вузаў краіны.
Завершыцца рэспубліканскае свята вялікім гала-канцэртам з удзелам пераможцаў фестывалю «АРТ-вакацыі», які пройдзе ў абласным цэнтры творчасці. На плошчах побач разгорнецца выстава ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Магілёўшчыны.
ПРАГРАМА
|
25 мая |
|
|
14.00 – 15.00 |
Акцыя «Студэнты – дзецям!» Наведванне устаноў адукацыі для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця: Магілёўскі сацыяльна-педагагічны цэнтр, дом дзіцяці, гарадскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, абласны цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі |
|
15.30 – 16.00
16.00 – 18.00 |
Цырымонія ўзнагароджання прызёраў рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці студэнцкай моладзі «Арт-вакацыі – 2018» (УК «Магілёўскі абласны драматычны тэатр») Прагляд спектакля |
|
26 мая |
|
|
10.00 – 10.30 |
Уручэнне спецыяльнай прэміі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ў сацыяльнай сферы (Плошча Зорак) |
|
10.30 – 12.00 |
Маладзёжная інтэрактыўная праграма «Арт-Палёт – 2018» Творчыя майстэрні ВНУ Рэспублікі Беларусь (Плошча Зорак) |
|
12.30 – 13.00 |
Прафарыентацыйная выстава-кансультант УПТА і УССА Магілёўскай вобласці (пляцоўка ля ДУДА «Абласны цэнтр творчасці») Анонс студэнцкіх праектаў «100 ідэй для Беларусі» (Фае 2 паверха ДУДА «Абласны цэнтр творчасці») |
|
13.00 – 15.00 |
Гала-канцэрт пераможцаў рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці студэнцкай моладзі «Арт-вакацыі – 2018» (ДУДА «Абласны цэнтр творчасці») |
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка