Рус Бел Eng 中文

Больш за 660 старшакласнікаў Магілёўскай вобласці прынялі ўдзел у другім этапе алімпіяды па фінансавай граматнасці

Больш за 660 школьнікаў Магілёўскай вобласці прынялі ўдзел у другім этапе алімпіяды па фінансавай граматнасці сярод навучэнцаў 10-11 класаў устаноў агульнай і сярэдняй адукацыі. Пра гэта паведамілі ў Галоўным упраўленні Нацыянальнага банка Беларусі па рэгіёне.

Ва ўсіх раёнах на алімпіядных пляцоўках працавала кампетэнтнае журы з прадстаўнікоў ААТ «АСБ Беларусбанк», «Белаграпрамбанк», аддзелаў адукацыі, спорту і турызму гар/райвыканкамаў, устаноў адукацыі.

Па традыцыі адзіныя па ўсёй краіне алімпіядныя заданні складаліся з 30 тэст-пытанняў з варыянтамі адказаў па 8 асноўных тэмах: «Грашовая наяўнасць, дэнамінацыя», «Уклады (дэпазіты)», «Запазычанні, крэдыты, крэдытная гісторыя», «Лічбавы банкінг», «Дзейнасць Нацыянальнага банка», «Страхаванне», «Падаткі», «Інвестыцыі, каштоўныя паперы». Таксама прапаноўвалася дадатковае творчае пытанне, дзе ўдзельнікам неабходна было напісаць пяць прычын, чаму зберагаць – гэта важна.

Закончыліся гадзіны нялёгкай, але сумленнай барацьбы, і вось яна, пяцёрка найлепшых фінансавых грамацеяў вобласці. Самы высокі бал у рэгіёне – 87 – у Яўгена Петушкова (СШ №8 Крычаве). Анастасія Гапеева (СШ №1 г.Чэрыкава) зарабіла 85 балаў. Саступілі ёй толькі на адзін бал Анастасія Сцешыц (СШ №20 г.Бабруйска), Аляксандр Дубадзел (СШ №18 г.Бабруйска) і Кірыл Савіцкі (СШ №25 г.Магілёва).

Суразмоўцы ўдакладнілі, што ў рэгіёнах вызначаны 81 прызёр (удзельнікі, якія занялі 1, 2 і 3 месцы). Ва ўрачыстай абстаноўцы ім уручаны дыпломы і каштоўныя падарункі ад Нацыянальнага банка, ААТ «АСБ Беларусбанк» і «Белаграпрамбанк».

Пераможцы другога тура будуць прадстаўляць свае рэгіёны на абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды, які адбудзецца ў Магілёве 17 лістапада.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая