На краіны Садружнасці Незалежных Дзяржаў прыпадае 75,7% экспарту тавараў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна.
Экспарт тавараў у краіны СНД у студзені-кастрычніку 2018 года склаў $1 309,4 млн., іх імпарт – $ 681,7 млн. (62,4% ад агульнага аб’ёму паставак). Сальда знешняга гандлю таварамі склалася станоўчым – у памеры $ 627,7 млн. Асноўная ўдзельная вага экспарту і імпарту прадукцыі вобласці прыпадала на Расійскую Федэрацыю (62% і 56,1% адпаведна), Украіну (7,9% і 4,7%), Казахстан (4,1% і 1,4%).
У СНД адгружалася больш за 500 найменняў тавараў, з якіх ключавымі былі шыны, малако і малочная прадукцыя, мяса і мясныя субпрадукты, пліты драўняна-стружкавыя, машыны і прылады для пад’ёму, перамяшчэння, пагрузкі або разгрузкі, цэмент і мэбля. Імпартаваліся ў асноўным чорныя металы і спірты ацыклічныя, іх вытворныя, каўчук сінтэтычны, палімеры прапілену, вугаль каменны і вуглярод.
Па выніках 10 месяцаў бягучага года экспарт паслуг у краіны СНД склаў $ 48,3 млн., або 65,5% ад агульнага аб’ёму, іх імпарт – $ 22,2 млн. (49,3%). У выніку сальда сфармавалася станоўчым – $ 26,1 млн. асноўнымі іх спажыўцамі з’яўляліся рэзідэнты Расійскай Федэрацыі, а таксама Казахстана, Туркменістана і Украіны. Запатрабаваныя былі будаўнічыя, транспартныя, турыстычныя, камп’ютарныя і іншыя дзелавыя паслугі, паслугі ў вобласці адукацыі і аховы здароўя.
Найбольшы аб’ём паслуг рэгіёнам атрыманы з Расійскай Федэрацыі і Украіны. У асноўным гэта былі транспартныя, будаўнічыя і іншыя дзелавыя паслугі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24