Рус Бел Eng 中文

Больш за 90 пытанняў паступіла ад насельніцтва рэгіёна падчас вывучэння меркавання па якасці аказання паслуг арганізацыямі Магілёўскай вобласці

Больш за 90 пытанняў паступіла ад насельніцтва рэгіёна падчас вывучэння ўражанняў ад якасці аказання паслуг арганізацыямі Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў аддзеле па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкама.

Там жа растлумачылі, што варыянт вывучэння меркавання праз тэлефонную сувязь абласной міжведамаснай рабочай групай прымяняўся ўпершыню. Да гэтага яна з лютага 2016 года, гэта значыць з моманту стварэння па ініцыятыве старшыні Магілёўскага аблвыканкама, практыкавала збор інфармацыі аб рабоце арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі, аховы здароўя, гандлю, устаноў адукацыі, транспарту і іншых аказальнікаў паслуг, якія забяспечваюць жыццядзейнасць жыхароў рэгіёна, праз наведванне асобных раённых цэнтраў.

На арганізаваную «тэлефонную лінію» ў перыяд з 23 па 27 кастрычніка паступілі 92 пытанні. Самымі актыўнымі былі магілёўцы – 29 зваротаў. Выкарысталі магчымасць выказацца 16 жыхароў з Асіповіцкага і 13 з Крычаўскага раёнаў, па 5 званкоў паступіла з Магілёўскага, Бялыніцкага і Быхаўскага раёнаў.

У разрэзе тэматыкі зваротаў на першым радку пытанні, якія тычацца сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі (49), на другім – ахова здароўя, на трэцім – транспартнае забеспячэнне.

«Асаблівасць такога варыянту размовы з жыхарамі рэгіёнаў вобласці ў тым, што ёсць магчымасць не толькі паведаміць аб факце няякаснага аказання паслугі, але і ўнесці прапановы па ўдасканаленні працы той ці іншай сферы. Да таго ж паведаміць аб заўвагах можна ў вусным выглядзе і без прадастаўлення асабістых каардынат – гэта значыць, няма параметраў, якія б абмяжоўвалі жаданне выказацца», – адзначылі ў аддзеле па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб. Паводле інфармацыі яго спецыялістаў, у цяперашні час поўны пералік зваротаў класіфікаваны і накіраваны па прыналежнасці ў гаррайвыканкамы, структурныя падраздзяленні аблвыканкама, абласныя службы для кіраўніцтва ў працы, прыняцця канкрэтных мер па рэалізацыі прапаноў насельніцтва і ліквідацыі выяўленых недахопаў і заўваг.

У канцы лістапада члены рабочай групы вывучаць вынікі рэагавання, пасля чаго імі будзе прынята рашэнне аб працягу практыкі вывучэння меркавання насельніцтва па якасці аказання паслуг з дапамогай тэлефона.

mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая