Рус Бел Eng 中文

Больш за 900 навучэнцаў з усяго рэгіёна прымуць удзел у абласной алімпіядзе па вучэбных прадметах у Магілёве

Абласны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах пройдзе 8-11 студзеня ў Магілёве. Удзел у інтэлектуальных спаборніцтвах прыме больш за 900 навучэнцаў з усяго рэгіёна, з іх каля 500 – іншагароднія, паведамілі ва ўпраўленні адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.

Мерапрыемства пройдзе на базе ўстаноў адукацыі горада на Дняпры, дзе будуць створаны ўсе неабходныя ўмовы. Тут пераможцы раённых і гарадскіх алімпіяд правераць свае веды ў 18 навучальных прадметах, у тым ліку пяці замежных мовах. Прычым кожны навучэнец зможа абраць толькі адну дысцыпліну.

Вынікі асабістага першынства на дадзеным этапе алімпіяды падвядзе кампетэнтнае і высокапрафесійнае журы, у склад якога ўвойдуць выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў, найлепшыя настаўнікі вобласці. Пераможцаў інтэлектуальнага спаборніцтва ўзнагародзяць дыпломамі I, II, III ступені. Акрамя таго, асобныя ўдзельнікі могуць быць адзначаны пахвальнымі лістамі. Больш за 25% школьнікаў стануць удзельнікамі заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды.

Алімпіядны рух у Магілёўскай вобласці мае дастойныя вынікі. Так, па выніках рэспубліканскага спаборніцтва ў 2017 годзе прадстаўнікамі рэгіёна заваявана 80 дыпломаў. Акрамя таго, прадстаўнікі рэгіёна прывезлі 6 медалёў з міжнародных алімпіяд.

Урачыстае адкрыццё мерапрыемства адбудзецца сёння ў 16.00 на базе Магілёўскага прафесійнага электратэхнічнага каледжа (вул. Якубоўскага, 18).

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая