Больш за Br4,2 тыс. выдзелена ў гэтым годзе прафсаюзамі вобласці на заахвочванне работнікаў сельгасарганізацый за дасягненне найлепшых паказчыкаў у ходзе ўборкі ўраджаю збожжавых культур.

Матэрыяльнае заахвочванне атрымаюць экіпажы камбайнераў, вадзіцелі, аператары зернесушыльных комплексаў – без малога 130 чалавек. На чарговае ўшанаванне ў Быхаўскім і Круглянскім раёнах выехаў старшыня Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Дзмітрый Янкоў. Прама ў полі і на збожжатоках ён уручыў найлепшым працаўнікам грашовыя прэміі і сімволіку ўборачнай кампаніі 2018 года.

Дарэчы, у ходзе працоўнага спаборніцтва для заахвочвання прадстаўляліся работнікі гаспадарак, якія дасягнулі найлепшых вынікаў працы, пры ўмове, калі ў раёне ўбрана 30 працэнтаў плошчаў, занятых пад збожжавыя культуры.







Фота - Магілёўскае абласное аб'яднанне прафсаюзаў
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24