Больш за палову плошчаў збожжавых убрана ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
Па дадзеных на 9 жніўня, Магілёўшчына ўжо прыбрала збожжавыя на 52,9% плошчаў (звыш 171,5 тыс. га). Праца вядзецца планамерна. У дзень у рэгіёне аграрыі прыбіраюць больш за 4% плошчаў.
Паўднёвыя раёны вобласці ўжо зжалі ад 60% да 70% плошчаў збожжавых: Клічаўскі – 76%, Кіраўскі – 75%, Бабруйскі – 63%, Асіповіцкі – 62%. У цэлым, практычныя ўсе рэгіёны перасягнулі пяцідзесяціпрацэнтную мяжу на жніве. Шасці раёнам застаецца пераадолець ад 1% да 7% да экватара. Так, у Мсціслаўскім раёне прыбралі 43% плошчаў, Чэрыкаўскім – 45%, Касцюковіцкім – 46%, Клімавіцкім і Быхаўскім – па 47%, Горацкім – 49%.
На раніцу сённяшняга дня ў Прыдняпроўскім краі намалочана 477 тыс. т збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць складае 27,8 ц/га.
Па агульным намалоце лідзіруюць Шклоўскі (больш за 64,8 тыс. т збожжа), Магілёўскі (звыш 54,5 тыс. т) і Горацкі (амаль 47,6 тыс. т) раёны. Па ўраджайнасці наперадзе Шклоўскі раён (44 ц/га), на другім месцы Горацкі (36,6 ц/га), на трэцім Круглянскі (35,4 ц/га).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24