Тэлекам-аператар velcom падключыў самую вядомую скульптуру бронзавага бабра ў гістарычным цэнтры Бабруйска да бясплатнага Wi-Fi. Пра гэта паведамілі ў кампаніі.
Знак дабрабыту горада зараз раздае ўсім жадаючым трафік на хуткасці да 100 Мбіт/сек. Бясплатны інтэрнэт будзе ахопліваць ўсю плошчу каля цэнтральнага рынку. Гэта месца карыстаецца вялікай папулярнасцю ў гараджан і турыстаў, бо існуе прымета, што кожны, хто дакранецца да ланцужка бабра, абавязкова здабудзе багацце і поспех.
Каб скарыстацца бясплатным інтэрнэтам, трэба знайсці Wi-Fi-кропку і прайсці ідэнтыфікацыю праз партал аўтарызацыі. Механізм стандартны: на нумар тэлефона карыстальніка прыходзіць SMS з кодам, які трэба ўвесці ў пазначаны радок. Такая схема адобрана рэгулятарам і цалкам адпавядае патрабаванням заканадаўства.
Запуск Wi-Fi-бабра прымеркаваны да падключэння ў Бабруйску першай тысячы карыстальнікаў GPON-сеткі. Гэты райцэнтр стаў першым горадам, з якога тэлекам-аператар пачаў развіццё новай тэхналогіі фіксаванага доступу.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59