Рус Бел Eng 中文

БРСМ абвясціў пра старт сёмага сезона рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу «100 ідэй для Беларусі»

Рэспубліканскі маладзёжны конкурс «100 ідэй для Беларусі», ідэйным натхняльнікам якога з 2011 года выступае ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», стартаваў у Магілёўскай вобласці.

Да ўдзелу ў новым сезоне конкурсу запрашаюцца маладыя людзі (калектывы аўтараў) ва ўзросце ад 14 да 31 года (маладыя навукоўцы да 35 гадоў). З улікам Года навукі колькасць намінацый конкурсу ўзрасла з дзесяці да дваццаці. Аднак кожнай групе прапануецца ўдзельнічаць выключна ў сваіх намінацыях:

– для першай групы (навучэнцы, курсанты ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі) – «Натуральна-навуковы напрамак», «Сацыяльна-гуманітарны напрамак»;

– для другой (студэнты, курсанты, слухачы ўстаноў вышэйшай адукацыі) – «Медыцына, фарм- і біятэхналогіі», «Новыя матэрыялы і тэхналогіі», «Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, у тым ліку для людзей з інваліднасцю», «Бяспека жыццядзейнасці і абараназдольнасць», «Біяразнастайнасць, прыродакарыстанне і экалогія», «Аграпрамысловыя тэхналогіі і вытворчасць», «Сацыяльная сфера»;

– для трэцяй (маладыя навукоўцы да 35 гадоў, працоўная моладзь) – «Энергетыка і энергаэфектыўнасць, атамная энергетыка», «Аграпрамысловыя тэхналогіі і вытворчасць», «Прамысловыя і будаўнічыя тэхналогіі і вытворчасць», «Медыцына, фармацыя, медыцынская тэхніка», Хімічныя тэхналогіі, нафтахімія»,«бія- і нанаіндустрыя»,«Інфармацыйна-камунікацыйныя і авіякасмічныя тэхналогіі», «Рацыянальнае прыродакарыстанне і глыбокая перапрацоўка прыродных рэсурсаў», «Нацыянальная бяспека і абараназдольнасць, абарона ад надзвычайных сітуацый», «Сацыяльная сфера», «Інклюзіўная прастора».

З гэтага года на агульных падставах у любой групе і намінацыі могуць прыняць удзел людзі з абмежаванымі магчымасцямі.

Новы сезон конкурсу «100 ідэй для Беларусі» пройдзе ў тры этапы: першы – прыём заявак на месцах; другі – адбор на абласным узроўні, трэці (фінальны) – штогадовая моладзевая выстава-прэзентацыя найлепшых інавацыйных праектаў і навукова-тэхнічных «100 ідэй для Беларусі» ў фармаце шоу-тэхналогій.

Заяўкі на ўдзел у спаборніцтве можна накіроўваць у тэрытарыяльныя камітэты ГА «БРСМ», а таксама праз запаўненне онлайн-заяўкі на сайце конкурсу 100ideas.by. Усе праекты плануецца размясціць у «банку ідэй» на афіцыйным інтэрнэт-рэсурсе 100ideas.by, а таксама ў групах конкурсу «100 ідэй для Беларусі» у сацыяльных сетках Укантакце, Twitter Instagram.

Аўтары-пераможцы фінальнага этапу конкурсу атрымаюць пуцёўкі на ўдзел у міжнародным маладзёжным конкурсе дзяржаў-удзельніц СНД «100 ідэй для СНД 2018», правядзенне якога запланавана ў Мінску. Акрамя таго, пераможцам першай групы будуць уручаны рэкамендацыі Цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ» для паступлення ва ўстановы вышэйшай адукацыі на спецыяльнасці, адпаведныя профілям іх конкурснага праекта згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №80 ад 07.02.2006 года. Пераможцы другой групы атрымаюць запрашэнне прайсці школу «Малады навуковец пад ключ» пры Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі.

Усе фіналісты конкурсу «100 ідэй для Беларусі» адначасова прымаюць удзел у Рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў. На падставе рашэння савета рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў дзесяць аўтараў праектаў-пераможцаў гарантавана атрымаюць грашовыя сродкі ў памеры да 40 тарыфных ставак для распрацоўкі бізнес-планаў інавацыйных праектаў, у мэтах іх далейшага ўдзелу ў конкурсе ў парадку і на ўмовах, вызначаных ДКНТ.

Палажэнне

Форма заяўкі

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая