Бялыніцкі раён першым у Магілёўскай вобласці завяршыў уборку збожжавых і зернебабовых культур. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
У раёне зерне прыбралі з 11 754 га, намалацілі больш за 29,3 тыс. т збожжа, сярэдняя ўраджайнасць – 25 ц/га.
У цэлым, у Магілёўскай вобласці ўборачная кампанія – 2018 выйшла на фінішную прамую. Па стане на раніцу 23 жніўня ў рэгіёне ўбрана 96% плошчаў, намалочана звыш 741 тыс. т збожжа, сярэдняя ураджайнасць – 26,3 ц/га.
Да завяршэння жніва аграрыям Прыдняпроўскага краю засталося ўбраць з палёў ад 1% да 7% плошчаў. У найбліжэйшыя дні апошнія каласы сажнуць у Кіраўскім, Крычаўскім, Хоцімскім і Шклоўскім раёнах (убрана 99% плошчаў). Больш за ўсё хлеба засталося прыбраць Мсціслаўскаму (7%), Слаўгарадскаму (6%), Глускаму, Горацкаму і Чэрыкаўскаму (па 5%) раёнах.
Па агульным намалоце лідзіруюць Шклоўскі (больш за 100 тыс. т збожжа), Магілёўскі (звыш 85,7 тыс. т), Горацкі (73,8 тыс. т) і Мсціслаўскі (60,3 тыс. т) раёны. Па ўраджайнасці наперадзе Шклоўскі раён (43 ц/га), на другім месцы Горацкі (34 ц/га), на трэцім Магілёўскі (31,1 ц/га), на чацвёртым Круглянскі (0,9 ц/га).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка