Рус Бел Eng 中文

Бюджэтныя выдаткі ў сферы культуры - на кантролі КДК

Камітэт дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці праверыў законнасць і эфектыўнасць выкарыстання дзяржаўных сродкаў і маёмасці ва ўстанове культуры «Палац культуры вобласці».

Кантралёрамі, акрамя незаконнага атрымання ўстановай сродкаў абласнога бюджэту звыш Br20 тыс. (на выплату страхавых узносаў, аплату камунальных і іншых паслуг), выяўлены завышэнні падрадчыкам кошту будаўніча-мантажных работ па рамонце даху будынка Палаца культуры на суму Br1,1 тыс.

Акрамя таго, устаноўлены неаднаразовыя парушэнні пры выплаце заработнай платы, здачы ў арэнду дзяржаўнай маёмасці, вядзенні бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці, касавых аперацый, прадастаўленні статыстычнай справаздачнасцi i іншыя.

Па выніках праверкі ўстанове загадана вярнуць незаконна атрыманыя сродкі, завышэнні кошту будаўніча-мантажных работ вернуты ў бюджэт, парушальнікі прыцягнуты да адміністрацыйнай і дысцыплінарнай адказнасці.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая