Новыя цэнтры па абслугоўванні плацельшчыкаў адкрыюць у Магілёве і Бабруйску ў снежні, паведаміла першы намеснік начальніка ІМПЗ па Магілёўскай вобласці Наталля Куляшова.
У будынках інспекцыі МПЗ Ленінскага раёна Магілёва і Магілёўскага раёна, ІМПЗ Бабруйска вядзецца рэканструкцыя і мадэрнізацыя першых паверхаў пад стварэнне цэнтраў, дзе абслугоўванне грамадзян будзе пабудавана пры дапамозе электроннай чаргі. Тут будуць выкарыстаны прынцыпы выразнага занавання і падзелу працэсаў, што дазволіць плацельшчыкам хутка арыентавацца ў выбары паслуг.
У распараджэнні цэнтраў будзе самае сучаснае офіснае і камп’ютарнае абсталяванне, прадугледжаны працоўныя месцы для экспрэс-прыёму (кансультавання) фізічных асоб, прадастаўлены ўзоры запаўнення дакументаў, устаноўлены экраны і тэрміналы з актуальнай інфармацыяй. Інтэр’ер будзе вытрыманы ў адзіным стылі, а спецыялістаў апрануць ва ўніформу. «Увод у эксплуатацыю новых цэнтраў дазволіць стварыць больш даступныя і зручныя ўмовы абслугоўвання плацельшчыкаў, павысіць якасць аказання паслуг, скараціць час знаходжання ў падатковай, – адзначыла Наталля Куляшова. – Першы такі цэнтр працуе з мінулага года ў ІМПЗ па Кастрычніцкім раёне Магілёва і зарэкамендаваў сябе з станоўчага боку».
Да новага фармату абслугоўвання мяркуецца далучыць дзве трэція плацельшчыкаў Магілёўскай вобласці. У 2019 годзе аналагічны цэнтр плануецца адкрыць і ў Асіповічах.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24