Чарговае павышэнне працоўных пенсій адбудзецца ў Беларусі з 1 лістапада. Такое даручэнне даў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, расказаў журналістам прэм’ер-міністр Сяргей Румас.
«Сёння кіраўнік дзяржавы даручыў унесці пакет дакументаў да яшчэ аднаго, трэцяга на працягу гэтага года, павышэння пенсій у сярэднім на 5,3%. Такім чынам, з улікам гэтага павышэння рэальны рост пенсій сёлета (з улікам інфляцыі. – заўвага БелТА) складзе каля 8%», – сказаў прэм’ер-міністр.
Па яго словах, урад у найбліжэйшы час унясе адпаведныя дакументы. «З 1 лістапада пенсіянеры атрымаюць 5-працэнтную прыбаўку да пенсіі», – дадаў Сяргей Румас.
Яшчэ адно прынцыповае даручэнне Кіраўніка дзяржавы заключаецца ў тым, каб вытрымліваліся прадугледжанае праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады суадносіны сярэдняй пенсіі па ўзросце і сярэдняй заработнай платы на ўзроўні не менш за 40%.
Як адзначыў Сяргей Румас, у гэтым годзе не ўдалося ўтрымаць дадзеныя суадносіны. Па стане на 1 жніўня гэты паказчык быў роўны 36,2%. «Што тычыцца 2019 года, то кіраўнік дзяржавы жорстка даручыў, каб суадносіны ў 40% сярэдняй пенсіі да сярэдняй зарплаты былі адноўлены, і выкананне даручэння будзе адным з ключавых паказчыкаў у працы ўрада», – заявіў прэм’ер-міністр.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59