У Магілёўскім раёне распачата рэканструкцыя аўтадарогі Р122 Магілёў – Чэрыкаў – Касцюковічы, паведаміў начальнік аддзела тэхнічнага нагляду і падрыхтоўкі вытворчасці РУП «Магілёўаўтадар» Павел Скрабуноў.
Праект рэалізуецца ў адпаведнасці з дзяржаўнай праграмай па развіцці і ўтрыманні аўтамабільных дарог. Ён прадугледжвае будаўніцтва бетоннай дарогі першай катэгорыі з дзвюма палосамі руху ў абодва бакі на пад’ездзе з боку Чавус у Магілёў. Працягласць рэканструяванага ўчастка складзе 5,5 км. Тут будзе таксама пабудавана два пуцеправоды, а ў раёне пасёлка Малая Бароўка два падземныя пешаходныя пераходы. Рашэнне аб рэканструкцыі дарогі прынята ў сувязі з павелічэннем інтэнсіўнасці руху і нагрузкі.
«Спецыялісты ўжо разлічылі канструкцыю дарогі пад інтэнсіўнасць і нагрузку руху з улікам перспектывы. Напрыклад, толькі верхні пласт бетоннага пакрыцця складзе 20 см, – сказаў Павел Скрабуноў. – Тэрмін службы бетонных дарог больш чым у два разы вышэйшы, чым асфальтабетонных, да таго ж, на іх няма абмежавання нагрузкі транспарту на дарожнае палатно».
Генпадрадчык ААТ «Дарожна-будаўнічы трэст №3» прыступіў да падрыхтоўчых прац: вынасу інжынерных канструкцый, расчыстцы дарожных палос. Будаваць саму бетонку пачнуць у 2019-м, а завяршыць усе работы плануецца ў 2020 годзе.
Рэканструкцыя будзе весціся з часовым абмежаваннем хуткаснага рэжыму руху транспарту па існуючай магістралі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24