Рус Бел Eng 中文

Чэмпіянат па інтэлектуальных гульнях сярод школьнікаў сабраў 39 каманд з 10 рэгіёнаў Магілёўскай вобласці

У Магілёве адбыўся ХХIV Чэмпіянат вобласці па інтэлектуальных гульнях сярод школьнікаў. Пра гэта паведамілі ў інструктыўна-метадычным аддзеле абласнога цэнтра творчасці, на базе якога праходзіў турнір.

У спаборніцтве прыняло ўдзел 39 каманд з устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі рэгіёна. Рабяты прыехалі на чэмпіянат з Бялынічаў, Бабруйска, Кіраўска, Касцюковічаў, Крычава, Асіповічаў, Слаўгарада і Слаўгарадскага раёна (а/г Папоўка), Магілёва і Магілёўскага раёна (а/г Буйнічы).

Сярод удзельнікаў было нямала тых, хто гуляў неў першы раз. Гэта каманды клуба інтэлектуальных гульняў «Эрудыт» Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Кіраўска, клуба інтэлектуальных гульняў «Версія» сярэдняй школы №8 Крычава, Асіповіцкага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, Васькавіцкай сярэдняй школы і інш. Свае веды правяралі і пачаткоўцы. Для некаторых дэбют аказаўся вельмі паспяховым. Так, дружына «Мантэск’е» шматпрофільнага цэнтра па працы з дзецьмі і моладдзю «Юнацтва» Магілёва стала найлепшай дзіцячай камандай у «Сваёй гульні» і «Што? Дзе? Калі?». Зборная “У джазе толькі...» Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Кіраўска выйшла ў фінал брэйн-рынга і аказалася ў адным кроку ад прызавога месца, саступіўшы перамогу больш дасведчаным сапернікам з Магілёва.

Традыцыйна праграма чэмпіянату складалася са «Сваёй гульні», брэйн-рынга і «Што? Дзе? Калі?» Барацьба была не жартоўнай. Юныя інтэлектуалы разыгралі 9 камплектаў медалёў. Адкрыўся турнір аўтарскай гульнёй «Куточак Беларусі», прысвечанай Году малой радзімы. Яе распрацавала намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце абласнога цэнтра творчасці, рэгіянальны прадстаўнік грамадскай арганізацыі «Беларуская ліга інтэлектуальных каманд» па Магілёўскай вобласці Вольга Марозава. Па выніках гульняў не было роўных рабятам з Магілёўскага цэнтра «Юнацтва»(трэнер Аляксандр Караткевіч) і Кіраўскага клуба «Эрудыт» (трэнер Ігар Лукашоў).

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая