Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года» прайшла ў Палацы Рэспублікі. У ліку найлепшых ёсць і прадстаўнікі Магілёўскай вобласці.

У прыватнасці, у намінацыі «Паспяховы старт» адзначана таварыства з абмежаванай адказнасцю «Артпостель» (Магілёў).

У намінацыі «Стабільны поспех» вікторыя дасталася ТАА «Махіна-ТСТ» (Магілёў).

У намінацыі «Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці» сярод лаўрэатаў ТАА «РЭМКА» (Горкі).

Індывідуальны прадпрымальнік Арцём Алегавіч Капур (Магілёў) стаў пераможцам у групе «Эфектыўны бізнес у сферы паслуг».

Нацыянальны конкурс «Прадпрымальнік года» ўпершыню быў абвешчаны ў 2016 годзе. Фактычна гаворка ішла аб аднаўленні ў прынцыпова новым фармаце конкурсу «Найлепшы прадпрымальнiк», які праводзіўся штогод з 1997 па 2013 год. Змены закранулі колькасць і назвы намінацый, парадак правядзення конкурсу, сістэмы ацэнкі і стымулявання пераможцаў і былі закліканы павысіць актуальнасць і папулярнасць дадзенага мерапрыемства, зрабіць яго працэдуры галоснымі і празрыстымі.
Генеральным партнёрам конкурсу ў гэтым годзе выступіў Беларусбанк. У якасці ўзнагароды ўсе пераможцы конкурсу змогуць выбраць любы крэдытны прадукт банка і на працягу першага года карыстання будуць плаціць працэнт, роўны 0,5 стаўкі рэфінансавання.
Конкурс «Прадпрымальнік года» праводзіўся ў гэтым годзе ў чатырох намінацыях: «Паспяховы старт», «Стабільны поспех», «Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці», «Эфектыўны бізнес у сферы паслуг». Пры гэтым для ўдзелу ў намінацыі «Стабільны поспех» былі дапушчаны буйныя прадпрыемствы – з сярэдняй колькасцю работнікаў за каляндарны год больш за 250.
Па матэрыяле БЕЛТА
Фотаздымкі БЕЛТА і ўласныя
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24