Рус Бел Eng 中文

Да 20 красавіка прымаюцца заяўкі на ўдзел у гандлёвым абслугоўванні гасцей свята «Александрыя збірае сяброў»

Да 20 красавіка галоўным упраўленнем гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама па факсе 8 (0222) 25-28-37 прымаюцца заяўкі суб’ектаў гаспадарання ўсіх формаў уласнасці на ўдзел у гандлёвым абслугоўванні гасцей штогадовага свята Купалле («Александрыя збірае сяброў»).

Таксама па пытаннях гандлёвага абслугоўвання свята «Купалле» можна звярнуцца па тэлефонах: 8 (0222) 32-74-60 або 8 (0222) 32-69-92.

Фестываль пройдзе 7-8 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна. Дамінантай свята стане тэма малой радзімы і братэрства славянскіх народаў. Цэнтральным мерапрыемствам будзе мюзікл «Малая радзіма», які рыхтуе рэжысёрска-пастановачная група тэлеканала АНТ.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая