Абласная дабрачынная акцыя Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі «У школу з добрым сэрцам» стартавала сёння на Магілёўшчыне. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абласным камітэце БРСМ.
Цэнтральным мерапрыемствам адкрыцця рэгіянальнага этапу акцыі стане шоу ў ААТ «Універмаг «Цэнтральны»» Магілёва 14 жніўня. «З 14.00 наведвальнікаў універмага будуць сустракаць клоўны з мыльнымі бурбалкамі. Яны раздадуць жадаючым дапамагчы інфармацыю пра адрасата дабрачыннай акцыі і спосабах аказання дапамогі. Для самых маленькіх будзе арганізавана пляцоўка «Бодзі-арт», – удакладнілі суразмоўцы.
Акрамя таго, ва ўнівермагу ўстановяць скрынку «Добрых сэрцаў». У яе кожны зможа пакласці канцылярскія тавары і школьныя прыналежнасці для навучэнцаў ДУА «Краснапольскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі», у якім навучаюцца дзеці ва ўзросце ад чатырох да чатырнаццаці гадоў. Плануецца, што частка сабраных рэчаў будзе перададзена шматдзетным і малазабяспечаным сем’ям Краснапольскага раёна.
Адзіны старт акцыі дадзены сёння па ўсёй вобласці. Да канца месяца валанцёрскія атрады будуць збіраць дзецям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, канцылярскія прыналежнасці, навучальныя дапаможнікі, школьную вопратку і абутак, спартыўны інвентар, іншыя неабходныя для падрыхтоўкі да 1 верасня рэчы. Перад пачаткам навучальнага года яны сустрэнуцца з дзецьмі, якія маюць патрэбу ў дадатковай падтрымцы, і ўручаць сабраныя прыналежнасці.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59