Дабрачынны музычны анлайн-марафон «Дабро» пройдзе 16 красавіка ў падтрымку беларускіх медыкаў, а менавіта - для збору ахвяраванняў на закупку і вытворчасць сродкаў аховы, паведамілі арганізатары.
«Медыкі, якія цяпер на перадавой барацьбы з пандэміяй, востра маюць патрэбу ў ахоўных сродках. Яны ж рызыкуюць кожны дзень, клапоцячыся пра нас з вамі. Мы хочам праз творчасць заклікаць людзей не заставацца ўбаку. А таксама падарыць 10 гадзін музыкі тым, хто ратуе жыцці ў час эпідэміі каранавіруса», - растлумачылі арганізатары.
З 10.00 да 20.00 сваёй творчасцю ў падтрымку медыкаў падзеляцца Navi Band, Аня Шаркунова, VAL, Макс Лорэнс, Nuteki, UZARI, Litesound, Дзіма Камінскі, HOMIE, ARSI, КейСі, Parade of Planets, Ягор Кан, Mikita, SOBOL, Lima Osta, Кірыл Гуд і іншыя.
Трансляцыя будзе даступна на сайце dobrolive.by, YouTube-канале Xiaomi Belarus, на старонках у сацыяльных сетках арганізатараў. Праект ажыццяўляецца сумесна з фондам «Добра». Усе пералічэнні адрасна будуць накіраваны на закупку матэрыялаў і вытворчасць сродкаў аховы для медыкаў, пасля чаго валанцёры іх даставяць у беларускія бальніцы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07