Рус Бел Eng 中文

ДАІ Магілёўскай вобласці да 30 верасня праводзіць комплекс мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў

Дзяржаўтаінспекцыя Магілёўскай вобласці да 30 верасня праводзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Анастасія Дарашкова.

Суразмоўніца нагадала, што пешаходы і веласіпедысты павінны пераходзіць праезджую частку толькі ў дазволеных месцах, абазначаць сябе святлоадбіўнымі элементамі і не забываць аб несумяшчальнасці дарогі і алкаголю.

Кіроўцам таксама варта праяўляць максімальную ўважлівасць за рулём, асабліва калі пачынае цямнець. Абавязкова неабходна ўлічваць, што на дарогах, прылеглых да населеных пунктаў, вялікая верагоднасць раптоўнага з’яўлення пешаходаў на праезджай частцы. У гарадской мяжы, пад’язджаючы да пешаходных пераходаў, а таксама дзіцячых садоў, школ, загадзя зніжаць хуткасць руху, быць гатовым да поўнага спынення машыны.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая