ДАІ Магілёўскай вобласці праводзіць комплекс наглядных і прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ з удзелам пешаходаў, возчыкаў і веласіпедыстаў. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС аблвыканкама Таццяна Старасотнікава.
Так, да 2 лютага супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі будуць арганізоўваць узмоцненыя адпрацоўкі і падворныя абыходы ў сельскай мясцовасці, падчас якіх плануюць правяраць наяўнасць святлоадбівальнікаў на вазах і роварах. Тых, хто ўсё яшчэ ігнаруе выкарыстанне флікераў у цёмны час сутак, інспектары пакараюць рублём.
Таццяна Старасотнікава нагадала пра адказнасць, якую панясуць удзельнікі дарожнага руху за невыкананне ПДР. Так, калі ў пешахода ў цёмны час сутак адсутнічае святловяртальны элемент ці калі ён перайшоў дарогу ў неўстаноўленым месцы, штраф складзе ад Br24,5 да Br73,5. Тыя ж дзеянні, учыненыя нецвярозым пешаходам, цягнуць накладанне штрафу ў памеры да 5 базавых велічынь (да Br122,5).
Кіроўцу, які не выконвае правілы праезду пешаходнага пераходу, пагражае пакаранне ад 1 да 5 базавых велічынь (ад Br 24,5 да Br 122,5).
Акрамя таго, 26 студзеня ў рэспубліцы пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Дарога не даруе памылак!». Мерапрыемства накіравана на прапаганду ПДР усімі ўдзельнікамі дарожнага руху.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59