ДАІ Магілёўскай вобласці праводзіць комплекс мерапрыемстваў па прафілактыцы ДТЗ па прычыне парушэнняў хуткасных рэжымаў і правілаў абгону. Акцыі, якія стартавалі сёння ў рэгіёне, працягнуцца па 24 верасня, як паведаміла карэспандэнту сайта інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Анастасія Дарашкова.
«Нягледзячы на ўвесь цяжар наступстваў аварый з-за перавышэння хуткасці і вельмі сур’ёзных мер адміністрацыйнай адказнасці, многія кіроўцы працягваюць ліхачыць за рулём, – адзначыла суразмоўца. – Па гэтай прычыне ў вобласці за 8 месяцаў бягучага года зарэгістравана 65 дарожна-транспартных здарэнняў, у выніку якіх 13 чалавек загінула, 68 траўмавана».
ДАІ рэкамендуе кіроўцам адказна ставіцца да бяспекі за рулём і захоўваць хуткасны рэжым. «Пры любых абставінах яны павінны прагназаваць дарожную абстаноўку», – падкрэсліла Анастасія Дарашкова.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59