Кінапаказы дакументальных фільмаў «Невядомае аб вядомых беларусах», прысвечаныя Году малой радзімы, пакажуць з 12 па 23 ліпеня ў малой зале кінатэатра «Радзіма» Магілёва. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў аддзеле рэкламы, сувязі са СМІ і метадычнай работы Магілёўскага дзяржаўнага прадпрыемства «Кінавідэапракат».
Праграма кінапаказаў уключае 12 стужак з цыклаў «100 імёнаў Беларусі», «Адваротны адлік» гістарычных фільмаў студыі «Майстэрня Уладзіміра Бокуна», падрыхтаваных па заказе тэлеканала АНТ. «Фільмы апавядаюць пра невядомыя факты з жыцця выдатных асоб: мастакоў, пісьменнікаў, навукоўцаў, палітыкаў, ваенных, вартых асобнай старонкі ў гісторыі нашай краіны. Сярод іх Францыск Скарына, Еўфрасіння Полацкая, Соф’я Кавалеўская, Кірыл Арлоўскі, Сяргей Вайцяхоўскі і многія іншыя», – удакладнілі суразмоўцы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07