Дакументы для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы на выбарах мясцовых Саветаў дэпутатаў неабходна прадставіць не пазней за 14 снежня. Інфармацыя пра гэта размешчана на сайце ЦВК Беларусі.
Збор подпісаў – адзін са спосабаў вылучэння кандыдатаў, які можа ажыццяўляцца ініцыятыўнай групай грамадзян (у колькасці ад 3 да 10 чалавек), зарэгістраванай тэрытарыяльнай, акруговай выбарчай камісіяй. Дакументы для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы неабходна прадставіць не пазней за 14 снежня.
Пры рабоце члены ініцыятыўных груп павінны абавязкова мець пры сабе пасведчанне, выдадзенае адпаведнай выбарчай камісіяй, і дакумент, які пацвярджае асобу. Выбаршчыкі ў падтрымку асоб, прапанаваных да вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты, ставяць подпісы ў падпісных лістах, якія выраблены Цэнтрвыбаркамам ва ўстаноўленай форме. У кожны падпісны ліст яшчэ да пачатку збору подпісаў павінны быць унесены без скарачэння звесткі аб асобах, якiя вылучаюцца кандыдатамі (прозвішча, імя, дата нараджэння, месца працы або занятак, займаемая пасада, месца жыхарства, партыйнасць). Збор подпісаў у лістах, у якіх такія звесткі адсутнічаюць, не дапускаецца. Невыкананне гэтага патрабавання пацягне негатыўныя прававыя наступствы, аж да адміністрацыйнай адказнасці.
Акрамя таго, кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў маюць права вылучаць палітычныя партыі ў асобе іх мясцовых арганізацыйных структур, а таксама працоўныя калектывы арганізацый, іх структурных падраздзяленняў, размешчаныя на тэрыторыi адпаведнай выбарчай акругі або мясцовага Савета дэпутатаў.
Тэрміны вылучэння кандыдатаў – з 10 снежня 2017 года па 8 студзеня 2018 года ўключна. Перыяд перадвыбарчай агітацыі працягнецца аж да 18 лютага.
Дэпутатам мясцовага Савета можа быць абраны грамадзянін Беларусі, які дасягнуў 18 гадоў, калі ён не мае судзімасці і пражывае на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйнай адзінкі або звязаны з ёй у сілу прафесійнай дзейнасці. Таксама маюць права вылучацца грамадзяне Расіі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі.
Мясцовыя выбары прызначаны на 18 лютага 2018 года.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59